абагнаць

тлумачэнне слова:

  абагнаць, абганю, абгоніш, абгоніць; загадны лад абгані; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Выперадзіць, рухаючыся хутчэй. Якраз у гэтым месцы калону абагналі грузавікі, напакаваныя вайсковай маёмасцю. Чорны. // Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н. на працягу аднаго і таго ж часу. [Мятлічка] ростам абагнала ўсіх. Грамовіч. // пераноснае значэнне Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н. Абагнаць таварыша ў вучобе.
    2. Сагнаць каго-н. адкуль-н. (звычайна пра насякомых, птушак). Абагнаць мух.
    3. З дапамогай плуга-акучніка абгарнуць зямлёю радкі бульбы, буракоў і пад. Праязджаючы на сваё поле, [Мінуць] кожны дзень бачыў, як наўздзіў расла ў градусах калгасная бульба. Абагналі яе добра з гэтага боку. Чорны.
    4. Зняць, садраць. Абагнаць кару.
    5. Прагнаць каго-н. вакол чаго-н.
    •••
    Абагнаць (раннюю) расу — устаць вельмі рана, на золку.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com