неруш

тлумачэнне слова:

  неруш, -у, ДМ -у, творны склон -ам, мужчынскі род; -ы, ДМ -ы, творны склон -шшу, жаночы род
    Што-н. некранутае (нявораная зямля, дзікі лес, грыбное месца і пад.). Сам гаспадар таксама меў свае абходы, выпраўляўся ў лес па грыбы, хоць трапіць на такі неруш і на такое мноства баравікоў, як давялося яму нядаўна, больш не здаралася. Колас. Дзядзька Мікола поўзаў на каленях, збіраў рыжыкі і гаварыў, што такую неруш сустрэў у жыцці ўпершыню. Хомчанка. // Некранутая паверхня чаго-н. Мы ідзём у Кветчу, дзе жыве стары. Крочым вузенькай горкай сцежкаю, ад якой у абодва бакі разлягаюцца прасцягі снегавой нерушы. Карамазаў. // пераноснае значэнне Вобласць дзейнасці, у якой амаль нічога не зроблена. Чорны стварыў эпічную мову, натуральную ў вуснах кожнага чалавека .. Здабыўшы такі інструмент, Чорны пачаў працаваць заложна. Перад ім была неаглядная неруш. Лужанін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com