несціся

тлумачэнне слова:

  несціся1, нясуся, нясешся, нясецца; нясёмся, несяцеся; прошлы час нёсся, неслася і няслася, неслася і няслося; загадны лад нясіся; незакончанае трыванне
    1. Хутка рухацца, імчацца ўперад. Ашалелыя коні несліся наперад. Новікаў. І ўсё кружылася, няслося, як на кароў находзіў зык. Гаўрусёў. Раптам вецер сціх. Усё насцеражылася і прыціхла. Толькі, не спыняючыся, несліся і несліся хмары. Мележ.
    2. пераноснае значэнне Распаўсюджвацца (пра гукі, пахі). Ад хат рыбаводаў нёсся звон малаткоў І кос. Чарнышэвіч. З берага няслося моцнае «ура». Лынькоў. // пераноснае значэнне Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым (пра чуткі, звесткі і пад.). Неслася з канца ў канец сяла маланкай вестка: — Паехалі рэзаць лес у Дуброву. Выражуць, а тады навозяць і будуць рабіць хату дзеду Ігнату. Васілевіч.
    3. залежны стан да несці (у 1 знач.).
  несціся2, нясецца; прошлы час неслася і няслася; незакончанае трыванне
    Класці яйцы (пра птушак). [Дар'я:] — Цып! цып! цып! Дзе ж .. [куры] падзеліся? Каб часам зноў не пайшлі несціся ў суседаву крапіву! Чарот. Калі давядзецца, то і певень нясецца. Прыказка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com