нос

тлумачэнне слова:

  нос, -а; множны лік насы, -оў; мужчынскі род
    1. Выступ паміж вачамі і ротам на твары чалавека або мордзе жывёлы, які з'яўляецца пачаткам дыхальных шляхоў і органам нюху. Я пацягнуў глыбока носам і шапнуў тату: — Чуеце, як пахне хлеб... Пальчэўскі. Алесь прыхінуўся да Шуры, паклаў на плячо галаву. Ужо носам пасвіствае. Навуменка. Са злосці .. [воўчы важак] ляснуў зубамі, брыкнуў задам, панура чмыхнуў носам і, крадучыся, рушыў наперад. Чорны.
    2. Дзюба ў птушкі. Буслы клякочуць, бусляняты Пішчаць жалобна, як шчаняты, Насы закідваюць угору. Колас. Хто б дзятла ведаў, каб не яго доўгі нос! Прыказка.
    3. Пярэдняя частка судна, лодкі, самалёта і пад. Чатыры вялікія чорныя лодкі адна за адной чыркнулі насамі па пяску. Брыль. Паправіўшы курс на чатыры градусы, Сіняўскі паставіў нос самалёта на захад. Алешка. Танк спыніўся, нязграбна ўткнуўшыся носам у канаву. Шамякін.
    4. Аб выступаючай пярэдняй частцы якога-н. прадмета. Крышыла лёд, Крышыла скалы аб нос бетоннага быка... Кляшторны. На самым носе пясчанай касы прытулілася невялікая вёска. В. Вольскі.
    5. Тое, што і насок (у 1 знач.). Боты з тупымі насамі. ▪ Ногі былі мокрыя вышэй каленяў, і я з жалем успомніў пра свае юхтовыя боты, сумна глянуўшы на камашы з вострымі насамі. Кірэенка.
    •••
    Арліны нос — нос з гарбінкай.
    Рымскі нос — вялікі, правільнай формы нос з гарбінкай.
    Аж нос гнецца у каго — прагна, з апетытам есць хто-н.
    Астацца з носам глядзі астацца.
    Без фігі не да носа — аб ганарыстым чалавеку, да якога ніяк нельга падступіцца.
    Біць (даваць) у нос глядзі біць.
    Бубніць (сабе) пад нос глядзі бубніць.
    Вадзіць за нос глядзі вадзіць.
    Ветрыць носам глядзі ветрыць.
    Высунуць (выткнуць) нос глядзі высунуць.
    Вярнуць нос глядзі вярнуць2.
    Далей свайго носа не бачыць глядзі бачыць.
    Драць нос глядзі драць.
    Дулю табе (яму, ім і пад.) пад нос глядзі дуля.
    Заараць носам (зямлю) глядзі заараць.
    Задраць нос глядзі задраць.
    Зарубіць (сабе) на носе глядзі зарубіць.
    Зарыць носам (зямлю) глядзі зарыць.
    Застацца з носам глядзі застацца.
    З-пад (самага) носа — на вачах у каго-н., у непасрэднай блізкасць ад каго-н.
    Камар носа не падточыць (не падаткне, не падсуне) глядзі камар.
    Кляваць (дзюбаць) носам глядзі кляваць.
    Крукам (шастом) носа не дастаць глядзі дастаць.
    Круціць носам глядзі круціць.
    На носе — вельмі скора, у самы блізкі час (адбудзецца што-н.). [Сабураў:] — Ні адна са стратэгічных задач не дасягнута, а зіма на носе. Навуменка.
    Не ў нос (не па носе) — не даспадобы.
    Нос адвярнуць глядзі адвярнуць.
    Носам рыць глядзі рыць.
    Носам чуць глядзі чуць.
    Носа не ўбіць глядзі убіць.
    Нос у нос; носам к носу — вельмі блізка адзін да другога; твар у твар. Дні праз тры Міхась сустрэўся з камендантам нос у нос... Якімовіч.
    Павесіць (апусціць, звесіць) нос глядзі павесіць.
    Пад (самым) носам; перад (самым) носам — блізка, побач, у непасрэднай блізкасці ад каго-, чаго-н.
    Пакінуць з носам глядзі пакінуць.
    Паляцець носам глядзі паляцець.
    Соваць (сунуць, тыцкаць) нос глядзі соваць.
    Соваць (тыцкаць) пад нос глядзі соваць.
    Сунуцца з (сваім) носам глядзі сунуцца.
    Трымаць нос па ветры глядзі трымаць.
    Тыцнуць носам глядзі тыцнуць.
    Уткнуцца носам глядзі уткнуцца.
    Уцерці (падцерці) нос глядзі уцерці.
    (Хоць) кроў з носа глядзі кроў.
    Хоць (ты) нос затыкай глядзі замыкаць1.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com