ну

тлумачэнне слова:

  ну1, выклічнік
    1. Ужываецца пры пабуджэнні або закліку да якога-н. дзеяння (звычайна ў спалучэнні з загадны лад формай дзеяслова). — Ну, расказвай! кажы смела, Мой музыка малады. Колас. [Зелянюк:] — Ну, пайшлі, дзядзька Паўлюк. Я завяду вас дахаты. Ну-ну, смялей... Вось так... Вось так... Зарэцкі. // Ужываецца пры закліку спыніць якое-н. дзеянне. Ну, годзе ўжо спаці! глянь, светла ўжо ў хаце. Купала. — Ну годзе, годзе, — лагодна, апраўдваецца дзед. — Я ж табе пральную машыну купіў. Гарбук. // Ужываецца пры пагрозе. Ну, помні!
    2. Выражае здзіўленне, абурэнне, гнеў, захапленне і інш. пачуцці (звычайна ў спалучэнні з наступным «і», «ж»). Ну і надвор'е ж сёння! ▪ Ну ж і выдаўся дзянёк! Колас. — Вось гэта рыба! Кілаграмы на два зацягне. Ну і ну!.. Ігнаценка.
  ну2, часціца.
    1. пытальная. Ужываецца ў пытальных сказах з адценнем здзіўлення, недаверу; па значэнню адпавядае словам няўжо? ці праўда? — Ведаеш, Цімох... Чоран сёння біўся з.. Лысым. — Ну?! — жахнуўся Цімох і падняўся на локцях. — Збіў Чорана... — апаўшым голасам сказаў Юзік. Колас. [Пытляваны:] Жэніцца, разбойнік [Мікола]. [Маша:] Ды ну? І каго ж ён бярэ? Крапіва. // Выступае ў значэнні пытальных слоў як? што? З Украіны сябра блізкі Завітаў у добры час. Прачытаў мне вершаў нізку: — Ну? Ну, як? Бялевіч.
    2. узмацняльная. Надае сказам большую выразнасць, падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова. Калгасны свіран, ну, як сонца, Святлее беллю сваіх сцен. Колас. [Аўдоцця Раманаўна:] Дзяўчына — нічога не скажаш, як у кіно часам паказваюць. Ну, як лялька! Паслядовіч. // У такім жа значэнні ўжываецца ў пытальных і пытальна-рытарычных зваротах. Ну што мне рабіць з ім? ▪ Увесь выгляд бусла быў такі, нібы ён пытаўся: «Ну чым я табе замінаю?» Паслядовіч.
    3. мадальная. Ужываецца ў пачатку выразаў з умоўным дапушчэннем у значэнні: дапусцім, няхай так, але што далей? Старая.. увайшла ў хату з торбаю ў руках. Пацягнула яе спачатку за почапку, а потым ва вуглы. — Нашто гэта вам? — спытаў шафёр. — Соль тут была, — нібы не дачуўшы, сказала бабуля. — Ну то што калі соль? Кулакоўскі. — Дзівак ты, дзівак! — не стрымалася Волька. — Другія хоць пра зоркі гавораць, а ты.. — Ну, хай сабе.. Хай, — выціснуў Мікола. Кандрусевіч.
    4. у значэнне злучніка. Ужываецца ў пачатку сказаў, якія падагульняюць папярэднія думкі, указваюць на вынікі, вывады або з'яўляюцца пабочнай заўвагай. Ну вось і ўсё. Размова скончана. Дайнека. Яніна сама хоча загаманіць і не можа, ну от не можа сказаць ні слова, усё адно як замкнула ёй вусны. Мурашка. [Тарас:] — Ты пойдзеш у нядзелю ў горад.. Спынішся каля трэцяй студні-калонкі. Ну, вады напіцца, ці што. Да цябе падыдзе кучаравы брунет. Чуеш? — Чую, — з хваляваннем прашаптала Валя. Якімовіч.
    5. сцвярджальная. размоўнае слова Так, але. [Дзед:] — Бачыш на тым баку камень? [Алесь:] — Ну. Караткевіч. [Параска:] — Ты ў палітаддзеле? [Андрэй:] — У палітаддзеле. — Начальнікам? — Ну. Лобан.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com