нябесны

тлумачэнне слова:

  нябесны, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да неба. З нябеснай вышыні далятала журботнае і стрыманае курлыканне жураўлёў. М. Ткачоў. Ганна Паўлаўна захаплялася нябесным блакітам, гарамі, якія так гарманічна зліваліся з чароўным светам тутэйшых раслін... Вірня. // Які знаходзіцца ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Нябесныя целы.
    2. Які вывучаецца і прымяняецца ў астраноміі. Нябесны глобус.
    3. Паводле рэлігійных уяўленняў — які знаходзіцца на небе. Нябесны рай.
    4. Які мае колер неба; светла-блакітны. Нябесны колер.
    5. пераноснае значэнне Цудоўны. Валя нахілілася галавой да рукі. І ўсмешка... усмешка нябесная заззяла на твары. Пестрак.
    •••
    Нябесная механіка глядзі механіка.
    Нябесны мерыдыян глядзі мерыдыян.
    Манна нябесная глядзі манна.
    Спадзявацца на манну нябесную глядзі спадзявацца.
    Царства нябеснае глядзі царства.
    Чакаць манны нябеснай глядзі чакаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com