нявольнік

тлумачэнне слова:

  нявольнік, -а, мужчынскі род
    1. Раб, прыгонны. [Музыкант] слухаў расказы аб [радзіме] ад свайго дзеда, некалі вывезенага сюды на караблі нявольнікаў. Лынькоў. Рукамі нявольнікаў насыпаны .. высокі вал, выкананы глыбокія азёры, канавы, напоўненыя вадою, якія абкружаюць палац Радзівіла. Бялевіч.
    2. Зняволены. І раптам Ліда Сцяпанаўна зразумела: гоняць [арыштаваных] да супрацьтанкавага рова.. Яна аглянулася, ці няма якой магчымасці ўцячы, але немцы шчыльным ланцугом абкружылі групу нявольнікаў. Шчарбатаў.
    3. пераноснае значэнне; чаго. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, ўладаю чаго-н. Нявольнік сваіх пачуццяў. ▪ Чалавек — не нявольнік прыроды, а яе гаспадар, правільней, старэйшы брат, які бязмежна яе любіць і якому яна аддае ўсё, што можа, са сваіх багаццяў. Клімковіч. Са светлай радасцю і з незразумелай трывогай я ўбачыў, што раблюся нявольнікам гэтай чароўнай паненкі. Карпюк.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com