адхіліць

тлумачэнне слова:

  адхіліць, -хілю, -хіліш, -хіліць; закончанае трыванне, што.
    1. Хілячы, адвесці ўбок, прыняць; адхінуць; адвярнуць. Асцярожна адхіліў .. [Міколка] бацькаву руку ад рэгулятара. Лынькоў. [Аляксей] улавіў Зосіна хваляванне, сціснуў яе галаву далонямі і асцярожна адхіліў ад сваіх грудзей. Карпаў.
    2. Адняць, адхінуць што-н. прыхіленае; адгарнуць, адагнуць (край, канец чаго-н.). Ванева мама адхіліла посцілку, якая вісела.. замест дзвярэй, унесла вядро з вадой, кубак, стала паліваць вазоны. Карпюк.
    3. пераноснае значэнне Не прыняць, не прызнаць, адвергнуць. Адхіліць абвінавачанне. Адхіліць просьбу, прапанову. // Не дапусціць, прадухіліць. Хлопец адчуваў — на яго насоўваецца бяда, але ён не меў сілы адхіліць яе. Гамолка. Маленькае ўласнае захапіла.. [Хадкевіча] у палон, моцнай рукой адхіліла ўсё пабочнае, загадала думаць толькі аб сабе. Васілевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com