няма

тлумачэнне слова:

  няма, безасабовая форма у значэнне выказнік
    1. Не быць у наяўнасці, адсутнічаць, бракаваць. [Аўгінька:] — Віця! У нас нікога ў хаце няма... Бацька з маткай паехалі, а малыя недзе гуляюць... Зойдзем да нас... Добра? Зарэцкі. Рады ўсе, што сонца грэе, Што няма больш халадоў. Колас. // Не існуе, не бывае зусім. Нічога няма даражэй за Радзіму. Броўка.
    2. У знач. няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні. — Ці прыехала сястра? — Няма.
    •••
    Адбою няма ад каго — занадта многа, больш чым трэба каго-н. [Казік:] — Ну і вырасла, ну і пахарашэла.. Ад кавалераў, мабыць, адбою няма? Грахоўскі.
    Дзець няма куды глядзі дзець.
    Жывога месца няма — пра вельмі збітага чалавека.
    Зладу няма з кім-чым — немагчыма справіцца з кім-, чым-н. [Антон Пятровіч:] — Унь, з адным сынам зладу няма, а тут — тысячы людзей, тысячы гектараў зямлі. Шашкоў.
    Зносу няма чаму — добра носіцца, вельмі доўга не зношваецца (пра адзенне, абутак і пад.).
    І блізка пяма глядзі блізка.
    І думаць няма чаго глядзі думаць.
    І заваду (заводу) няма — пра поўную адсутнасць каго-, чаго-н. — У нас стук, грукат, гудкі, дык шпакоў тут і заваду няма. Пальчэўскі.
    І следу няма — нічога няма, нічога не засталося.
    Канца-меры няма — пра што-н. неабмежаванае, чаму няма меры.
    Канца (канца-краю) няма — тое, што і канца (канца-краю) не відаць (глядзі відаць).
    Ліку няма — вельмі многа, незлічонае мноства каго-, чаго-н.
    Няма вока за кім-чым — пра адсутнасць догляду за кім-, чым-н.
    Няма галавы — а) пра неразумнага, тупога чалавека; б) пра слабую, дрэнную памяць.
    Няма доступу (прыступу) да каго — нельга падступіцца, звярнуцца да каго-н.
    Няма дурных (дурняў) (у іранічным сэнсе) — а) выказванне нязгоды з кім-н., адмаўленне рабіць, выконваць што-н. — Няма дурных, — сказаў Віктар, прыскорваючы хаду. — Сам папаўся, сам і выкручвайся. Васілёнак; б) не ашукаеш, не спадзявайся.
    Няма за душой чаго — пра поўную адсутнасць чаго-н.
    Няма за што рук (рукі) зацяць (зачапіць) глядзі заняць.
    Няма калі дыхнуць — тое, што і некалі дыхнуць (глядзі некалі1).
    Няма куды вачэй дзець глядзі дзець.
    Няма на што глядзець глядзі глядзець.
    Няма роду без выроду — нічога не бывае без непрыемнага выключэння.
    Няма сэрца ў каго — пра адсутнасць спагады, літасці, спачування да каго-н.
    Няма таго, каб (з інфінітыў) — пра адсутнасць прывычкі, жадання што-н. рабіць; пра адсутнасць разумення таго, што трэба зрабіць. — От жа дзіцятка: няма таго, каб шанаваць, падтрымліваць бацьку, — таксама на бацьку кінуцца рад! Мележ.
    Няма толку — а) бескарысна. А пасееш — няма толку, Што ж, зямля пустая! Колас; б) пра адсутнасць згоды, парадку, ладу.
    Няма (і) у паміне — зусім няма, адсутнічае, не існуе. Карчмы няма ўжо і ў паміне, Нідзе і следу не відно. Гілевіч.
    Няма чаго бога гнявіць глядзі гнявіць.
    Няма чаго богу грашыць глядзі грашыць.
    Няма чаго граху таіць глядзі таіць.
    Няма чаго казаць глядзі казаць1.
    Няма чаго на бога ківаць глядзі ківаць.
    Няма чаго рабіць глядзі рабіць.
    Няма чым крыць глядзі крыць.
    Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім-, чым-н. І рукамі і нагамі пачала адбівацца [Петрачыха], чалавеку ледзь вачэй не павыдзірала. Рады няма з гэтай бабаю. Лобан.
    Ратунку няма — пра вельмі моцную ступень праяўлення чаго-н.
    Слоў няма — бясспрэчна, канечне, няма падставы сумнявацца.
    Сухога месца (рубца) няма на кім — усё прамокла, усё стала мокрым.
    Ходу няма каму-чаму — а) пра адсутнасць магчымасці праявіць свае здольнасці ў якой-н. галіне; б) пра адсутнасць попыту на што-н., шырокага выкарыстання чаго-н.
    Цаны няма каму-чаму — вельмі дарагое, неацэннае.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com