тлумачэнне слова:
зярцала, -а, ніякі род
адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін
1. Увянчаная двухгаловым арлом трохгранная прызма з наклеенымі па баках указамі Пятра І, якая як эмблема «законнасці» ставілася на стол у судзе і іншых установах дарэвалюцыйнай Расіі.
2. толькі множны лік (зярцалы, -аў). Металічныя даспехі з дзвюх палавінак для засцярогі грудзей і спіны, якія прымяняліся ў 14-17 стст. А над усім гэтым, пад шышакамі, арабскімі зярцаламі, кальчужнымі сеткамі і булатнымі шаломамі — вочы, якія і хвіліны не задумаюцца над тым, ужыць гэтую сталь або не ўжыць. Караткевіч.
3. устарэлае слова, устарэлы выраз Люстэрка. Бачыць самога сябе ў зярцале.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com