пабіць

тлумачэнне слова:

  пабіць, -б'ю, -б'еш, -б'е; -б'ём, -б'яце; загадны лад пабі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Разбіць на кавалкі, часткі. Пабіць талерку. // Разбіць усё, многае. Пабіць пасуду.
    2. Забіць, перабіць усіх, многіх. [Дзед:] — Я табе пакажу, як бэсціць героя турэцкай вайны, старога мікалаеўскага ваяку, які, можна сказаць, вось гэтай слаўнай рукой сотні ворагаў пабіў — батальёны турак палажыў... Лынькоў. // Знішчыць, пашкодзіць пасевы, расліны градам, марозам. Град пабіў жыта. Рунь набілі марозы.
    3. Перамагчы ворага. [Алена:] — У сяле гавораць, што пад Ганусамі паўстанцы-сяляне ўшчэнт набілі палякаў. Колас. // Перамагчы ў спаборніцтве, спрэчцы, дыспуце і пад.
    4. Нанесці набоі; збіць. На сэрцы [у Маі] цяжка, нават балела цела, нібы яе набілі. Дуброўскі. // Пашкодзіць ударам (якую-н. частку цела). Пабіць бок. ▪ Афіцэр, які зваліўся з лесак, моцна пабіў сабе спіну аб сасновы корч. Колас.
    5. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.). Моль пабіла паліто. Воспа пабіла твар.
    6. размоўнае слова Раздзяліць, падзяліць на якія-н. часткі. Пабіць поле на агароды. Пабіць кругляк на клёпкі.
    7. З'явіцца, узнікнуць; усыпаць. Кусцістыя бровы генерала пабіла сівізна. Алешка. // безасабовая форма Накрыцца плямамі. У яго [Светазара] ажно твар на плямы пабіла. Ракітны.
    8. У картачнай гульні — накрыць карту партнёра старшай картай. — А твайго валеціка я паб'ю сваёю дамачкай, — весела сказаў Глеб. Васілёнак.
    •••
    Пабіць рэкорд — устанавіць новы рэкорд, новыя нормы. Вось хвілінай раней перадавалі, што ўкраінскія сталявары пабілі сусветны рэкорд па выплаўцы сталі. Шыцік.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Забудзьце, што мы казалі — памятайце, што мы зрабілі. (с) Ляпіс