паблеклы

тлумачэнне слова:

  пабляклы і паблеклы, -ая, -ае.
    1. Які страціў яркія фарбы, выцвіў, паліняў. Пабляклы здымак. ▪ У старэнькай, пабляклай ад шматразовага мыцця сукенцы прыйшла .. [Вера] у новы калектыў. «Звязда». У першыя дні пасля вызвалення прыйшоў сюды, да гэтага дома, кульгавы, сутулаваты чалавек, у паблеклым армейскім адзенні. Мележ. На паблеклым ад страты крыві твары заільсніўся дробны пот. Паслядовіч.
    2. Які памерк, пабляднеў. У густым, пабляклым небе, як жар у прысаку, палала жоўтае сонца. Дуброўскі. [Лясніцкі] убачыў .. паблеклыя зоркі, адна з якіх, здавалася, прычапілася за самую верхавіну рабіны.. Шамякін.
    3. Які звяў, страціў свежасць (пра расліны). Ёсць своеасаблівае хараство і ў асенніх фарбах, яны не ўсюды шэрыя і пабляклыя, як здаецца. Краўчанка. // пераноснае значэнне Які страціў прыгажосць, свежасць, бляск. Бабка доўга ўзіраецца пабляклымі вачыма ў неба, нешта сама сабе шэпча і ўздыхае. Даніленка. Паблеклыя вочы .. [маці] глядзелі на свет з-пад нізка насунутай хусткі, здаецца, зусім абыякава. Брыль.
    4. пераноснае значэнне Які страціў сваю сілу, выразнасць, яскравасць. Ласка кахання сапраўднага, Як вітанне сонейка ранняга. Яна гоніць ад сэрца спакой Сваёй цёплай пяшчотнай рукой. Бо спакой — гэта вечар кахання, Гэта водбліск пабляклых надзей. Чарнушэвіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Паводле статыстыкі карыстальнік тэлефона на базе Андроід не менш за два разы на дзень тлумачыць, чаму ён не купіў Айфон.