пабрацца

тлумачэнне слова:

  пабрацца, -бяруся, -бярэшся, -бярэцца; -бяромся, -берацеся; закончанае трыванне
    1. Узяцца за што-н. (пра двух або некалькіх асоб). Трэба было з'ехаць з гары. Гара была высокая, стромая. Сёмка з Марцінам пабраліся за аглоблі. Колас. [Надзя і Барыс] пабраліся за рукі і павольна пайшлі па агародах. М. Ткачоў.
    2. размоўнае слова Пажаніцца; стаць мужам і жонкай. Гэтую бярозу пасадзіў Андрэй, яе [Алены] чалавек, калі яны пабраліся. Мележ.
    3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Ператварыцца ў што-н., набыць іншы выгляд у многіх месцах. Валасы пабраліся сівізною. ▪ Вада шырока разальецца, І снег на кашу пабярэцца. Колас. Ад сонца, ад дажджоў фанера парэпалася, пабралася парахнявымі пухірамі. Лынькоў.
    4. абласное слова Пайсці, выправіцца куды-н. І я, не чакаючы, калі адыдзе цягнік, памалу пабраўся назад, у вёску. Сачанка. Са слязамі на вачах, паўз сценку, старая .. пабралася ў сенцы. Жук.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Чаго злуешся? — Я не злуюся. — Але ў цябе ў твітары... — У гаўнітары.