пабыць

тлумачэнне слова:

  пабыць, -буду, -будзеш, -будзе; прошлы час пабыў, -была, -было; закончанае трыванне
    1. Прабыць нейкі час дзе-н. Ідучы з Пінска, далей ад фронту,.. [хлапчукі] затрымаліся тут, набылі нейкі час [на ўзлессі] і прыйшлі ў атрад Бумажкова. Чорны. [Наста:] — Вазьмі мяне з сабой. Мне цяжка тут. [Андрэй:] — Вазьму [пазней]. А покуль — тут пабудзеш. З. Астапенка. // Схадзіць, з'ездзіць куды-н., наведаць каго-, штон., прабыўшы там нейкі час. Пабыць у роднай вёсцы. Пабыць у знаёмых. ▪ [Мама] рана выпаліла ў печы, пабыла на рынку і цяпер сядзіць на ляжанцы, вяжа бацьку цёплыя шкарпэткі. Карамазаў.
    2. Прыняць удзел у чым-н., папрысутнічаць дзе-н. Пабыць на вайне. Пабыць на нарадзе. Пабыць на вяселлі.
    3. Прабыць нейкі час у якім-н. стане, якасці, становішчы. Пабыць настаўніцай. Пабыць за старшыню. ▪ [Аксіння] рада людзям, заўсёды ахвотніца пагаварыць, а сёння ёй хочацца пабыць адной са сваімі прыемнымі і не зусім вясёлымі думкамі... Ракітны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com