паварот

тлумачэнне слова:

  паварот, -у, месны склон -роце, мужчынскі род
    1. Дзеянне паводле дзеяслоў паварочваць — павярнуць (у 1, 3-6 знач.) і паварочвацца (у 1 знач.) — павярнуцца (у 1, 2 знач.). // Поза, у якой знаходзіцца цела або частка цела. [На фотакартках] са сцяны, у розных паваротах, паглядалі прыгожыя маладыя твары. Ракітны. // Пераход ад адной пары года да другой. У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот часу, калі жыццё прыроды ідзе на спад. Колас.
    2. Месца, дзе дарога, рака, вуліца і пад. паварочвае, адхіляецца ўбок. Выйсці з-за павароту. ▪ Праз колькі хвілін параход схаваўся за паваротам ракі. Краўчанка. Машына рванулася ўперад і знікла за паваротам. Чарнышэвіч.
    3. пераноснае значэнне Поўная змена ў развіцці, у становішчы, у ходзе чаго-н. Паварот у жыцці. Паварот падзей. Паварот размовы. ▪ Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.
    •••
    Ад варот паварот — катэгарычная адмова на чыю-н. просьбу, зварот.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Дзе вы працуеце? — Дзе хачу, там і працую. — А што мне ў пратаколе напісаць? — Так і напішыце: «дзе хоча, там і працуе».