паверх

тлумачэнне слова:

  паверх1, -а, месны склон -рсе, мужчынскі род
    1. Частка будынка, у якой памяшканні знаходзяцца на адным узроўні. Жыць на пятым паверсе. Падняцца на трэці паверх. ▪ Нагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупроць гарадскога парку. Бядуля. Дзяўчаты ўзбеглі па сходках на другі паверх. Мурашка.
    2. Рад прадметаў або ярусаў, размешчаных гарызантальна адзін над другім. У бараках паліцы былі зроблены ў тры паверхі. Маўр.
  паверх2, прыслоўе і прыназоўнік
    1. прыназоўнік з родны склон. Спалучэнне з прыназоўнікам «паверх» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні паверхні, вышэй якой або на некаторай адлегласці ад якой размяшчаецца што-н. ці адбываецца якое-н. дзеянне. Валя скончыла граць і глядзіць кудысьці паверх піяніна, некалькі разоў, час ад часу, яна бярэ самыя апошнія акорды і прыслухоўваецца да іх. Чорны. Там-сям паверх вады бездапаможна высоўвалася затопленая лаза. Краўчанка. Заранік хацеў ужо развітацца, але рэдактар, прыўзняўшы галаву, глянуў на яго паверх акуляраў. Хадкевіч.
    2. прыназоўнік з родны склон. На паверхні чаго-н. Рыгор Яўхімавіч паклаў сшытак пад падушку, прылёг на ложак паверх коўдры. Асіпенка. Не прайшло і хвіліны, як у калідоры затупацелі ногі і на парозе з'явіўся чалавек у сінім халаце паверх бялізны. Быкаў.
    3. прыслоўе Зверху, з напускам на што-н. Верхнюю рубашку, выпушчаную паверх, .. [Ксавэр] насіў без падпяразкі. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Жылі ў бацькі тры сыны, а свае кватэры здавалі.