павязаць

тлумачэнне слова:

  павязаць, -вяжу, -вяжаш, -вяжа; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Склаўшы разам, звязаць усё, многае. Жонка павявала ў клумкі вопратку, бялізну, абеду не гатавала. Навуменка. // Злучыць, перавязаўшы якія-н. прадметы. Як толькі вада ў рэчцы паднімецца, з бярвенняў людзі павяжуць плыты і пагоняць іх на будоўлі. Карпюк.
    2. Звязаць рукі і ногі ўсім, многім. Перад тым, як уцячы па хаду з вагона, арыштаваныя зрабілі смелы напад на канвой, абяззброілі .. і павязалі яго. Лынькоў.
    3. Надзеўшы на што-н., завязаць. Крыху саромеючыся, [Лёдзя] распранулася, туга, каб не замачыць валасоў, павявала галаву хусткай і паклала адзенне ў .. шафачку. Карпаў. Дземідзенка адзеўся, павязаў гальштук. Асіпенка.
    4. і без дапаўнення Вязаць (кручком, пруткамі) некаторы час. [Ганна] шкадавала, што не ўзяла нітак: магла б таксама не марнаваць часу, павязаць. Мележ.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com