паглынуць

тлумачэнне слова:

  паглынуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; закончанае трыванне, каго-што.
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Увабраць, уцягнуць у сябе. Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду. ▪ Магутная плынь паглынула ўсе.. струменьчыкі і паўстае перад намі ўжо адзінай і маналітнай. Кучар. // Заглушыць (пра гукі). [Асуджаны] яшчэ нешта выкрыкваў, але слоў яго ўжо не было чуваць — іх паглынуў гром барабанаў. Машара.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Схаваць у сабе, прыняць у свае нетры, межы. Рукі.. [байца] саслізнулі, і плынь у адзін момант бясследна паглынула яго. Краўчанка. Ля дуба і далей за ім — вывернутыя, карэннямі ўгору, дрэвы. Колькі іх вырвала, паглынула за свой век рака? Сачанка. Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы, упарадкаваўся, папрыгажэў. В. Вольскі. // Пакрыць сабою, зрабіць нябачным. Туман паглынуў усё наваколле. ▪ Цемра адразу паглынула мястэчка. Шахавец.
    3. і чаго. Патраціць на сябе многа чаго-н. (часу, энергіі і пад.). Падрыхтоўка да ўрокаў паглынула шмат часу. Паездка паглынула многа грошай.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Цалкам захапіць (свядомасць, думкі і пад. каго-н.). Язэпка пакуль што не прыглядаўся да сваіх сяброў: усю яго ўвагу паглынула доўгае і шырокае карыта з бульбаю, якую яму трэба, перадзяўбці секачом на дробную кашу. Якімовіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

У пачатку траўня на кожнай машыне ў Швейцарыі вісіць наклейка: «Дзякуй, дзед, за нейтралітэт!»