пагнаць

тлумачэнне слова:

  пагнаць, -ганю, -гоніш, -гоніць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прымусіць рухацца ў якім-н. напрамку. Дарогай на лагі начлежнікі пагналі коней. Пташнікаў. Лепшы калгасны статак яшчэ ўчора пагналі ў тыл — па дарозе, што вяла на ўсход. Якімовіч. // Накіраваць рух чаго-н. Пагнаць мяч у вароты. ▪ Федзя спрытна скокнуў на карму, узяў у рукі вясло і пагнаў лодку супраць цячэння. Ваданосаў. / Пра вецер, дождж і пад. У рэчку ўпалі пакурчаныя лісці, вецер пагнаў іх да чаротаў, што раслі навокал тонкіх берагоў. Гурскі.
    2. Пачаць праследаваць, праганяць. Пагнаць ворага. ▪ Пасля таго як белыя сталі адступаць і нашы, перабраўшыся цераз рэчку, пагналі іх, перабірацца стаў на той бераг і штаб палка. Чорны. // і без дапаўнення Пачаць гнаць, праследаваць звера. [Антось] выйшаў на палянку і ўбачыў, што Такса пагнала ласіху з ласянём. С. Александровіч. // Прымусіць пайсці, паехаць, насільна накіраваць куды-н. Пагнаць на вайну. ▪ А сёння бабку пагналі немцы ў абоз — вазіць салому. Лынькоў.
    3. размоўнае слова Выгнаць; звольніць. Пагнаць з працы. ▪ [Васількоў:] — Каб не быў ты славутасцю, пагналі б мы цябе з камсамола. Асіпенка.
    4. Прымусіць хутка рухацца. Пагнаць машыну. ▪ [Дзяўчына] шпарчэй пагнала каня. Колас.
    5. безасабовая форма Прымусіць хутка расці, павялічвацца. Міне яшчэ колькі часу, цяплей прыгрэе сонца, распусцяцца лісточкі на дрэвах, у рост пагоніць траву і ўсюды — на зямлі, на кустах, на дрэвах — закладзе свае гнёзды птаства. Клышка. [Васіль:] — Баюся, што наша жыта пагоніць у салому, а колас можа быць дрэнны. Шамякін.
    6. пераноснае значэнне; і без дапаўнення Працуючы чым-н., пачаць ствараць, утвараць што-н. — Пакашу да вечара, хоць душу адвяду, — сказаў Алесь і пагнаў пракос. Сабаленка.
    7. безасабовая форма Скіраваць убок. Дарога была слізкая ад галалёдзіцы, і на касагоры пагнала сані на ўхабу. Пальчэўскі.
    8. безасабовая форма размоўнае слова Падацца, пайсці куды-н. Пагнала яго ў свет. ▪ [Алесь:] — І чаго пагнала гэтага старога ў прычэпшчыкі? Шахавец.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com