пагоня

тлумачэнне слова:

  пагоня, -і, жаночы род
    1. Праследаванне таго, хто ўцякае. Кінуцца ў пагоню. Наладзіць пагоню. ▪ Час ад часу ласіха будзе спыняцца, каб падпусціць чалавека бліжэй і заахвоціць яго да далейшай пагоні. В. Вольскі.
    2. Адзін чалавек або група людзей, якія праследуюць каго-н. Паслаць пагоню. Накіраваць пагоню ў іншы бок. ▪ [Саша] чуў, як нехта бяжыць па яго слядах, што гэты нехта зусім блізка — не выратавацца, не схавацца ад пагоні. Мікуліч.
    3. пераноснае значэнне; за чым. Моцнае жаданне атрымаць што-н., дабіцца чаго-н., імкненне да чаго-н. Пагоня за кнігай. Пагоня за славай. ▪ У віры жыцця, у пагоні за праўдай не адна іскарка залятала ў душу, ад якой пачынала рабіцца і цёпла і радасна. Пестрак.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Беларуская мова — нашае найвялікшае багацце.