пагражаць

тлумачэнне слова:

  пагражаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. Абяцаць зрабіць каму-н. зло, непрыемнасці, выяўляць варожыя намеры, грозячы або пужаючы чым-н. Пагражаць вайной. ▪ Дарэмна я пагражаў, што пайду на фронт самавольна, без дазволу. Мне «аўтарытэтна» заявілі, што мяне сілком вернуць з дарогі і нават будуць судзіць. Лупсякоў. Дзед Піліп Мурашка, прызначаны за вартаўніка гідрастанцыі, пагражаў .. [хлопцам] кіем. Шамякін. // Рабіць пагражальныя жэсты рукамі, прадметамі і пад. Пагражаць кулаком. Пагражаць аўтаматам.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне), каму-чаму. З'яўляцца пагрозай, ствараць пагрозу для каго-, чаго-н. Міша не ведаў, ні што такое гангрэна, ні што такое ампутацыя. Адно толькі зразумеў, што лейтэнанту пагражае нешта страшнае. Курто.
    3. Утрымліваць, несці нейкую пагрозу. Рака пагражае разлівам. ▪ Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Паводле статыстыкі, людзі, якія змешваюць піва з гарэлкай пасля 8-га класа, ужо пасля 10-га змешваюць пясок з цэментам.