пад...

тлумачэнне слова:

  пад..., (а таксама пад'..., пада...), прыстаўка.
    I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў, падаючы ім значэнне:
    1. Накіраванасці дзеяння знізу ўверх, напрыклад: падкінуць, падняць, падскочыць, падважванне.
    2. Накіраванасці дзеяння ў бок ніжняй часткі, да нізу або пад ніз чаго-н., напрыклад: падкапаць, падрыць, падбіўка.
    3. Набліжэння да каго-, чаго-н., напрыклад: падпаўзці, падплысці, падбяганне, падноска.
    4. Дабаўлення чаго-н., напрыклад: падліць, падмяшаць, падсыпаць.
    5. Праяўлення дзеяння або стану не ў поўную меру, не на поўную сілу, напрыклад: падгаіцца, падгнісці, падквасіць, падлячыць, падмазаць, падсохнуць.
    6. Дадатковага дзеяння (для дасягнення лепшага выніку), напрыклад: падвінціць, падгладзіць.
    7. Тайнага, скрытнага ад іншых дзеяння, напрыклад: падгледзець, падпільнаваць, падслухаць.
    8. Паўторнага дзеяння, якое суправаджае якое-н. іншае дзеянне, напрыклад: падыграць (на музычным інструменце), падтакваць, падбрэхваць.
    II. Ужываецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, надаючы ім значэнне:
    9. Знаходжання ніжэй чаго-н., унізе чаго-н., напрыклад: падглеба, падзямелле, падкаўнерык, падводны, падземны, падстраўнікавы.
    10. Знаходжання каля, паблізу чаго-н., напрыклад: падгор'е, падлессе, падмаскоўны.
    11. Часткі чаго-н. цэлага, буйнога, напрыклад: падатрад, падвід, падклас, падстанцыя.
    12. Знаходжання пад чыёй-н. уладай, у сферы чаго-н., напрыклад: падначалены, паднявольны, падсудны.
    13. Звання ніжэй каго-н., пасады памочніка, напрыклад: падпалкоўнік, падкухцік, падмайстар.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com