падазроны

тлумачэнне слова:

  падазроны, -ая, -ае.
    1. Які выклікае падазрэнне, недавер'е. Надазронае здарэнне. Падазронае месца. Падазроны чалавек. ▪ Глухімі воўчымі сцежкамі адыходзіўся Гамыра з канём, туляючыся ў кустах пры кожным падазроным шуме. Колас. Генрых выказваў да мяне падазроную ўвагу і ветлівасць. Карпюк. // Які не выклікае даверу, не можа лічыцца прыстойным. Хіба не з-за [Івана] учора Змітрок трапіў у рэстаран з падазронымі асобамі? Ваданосаў. / у значэнне назоўнік падазроны, -ага, мужчынскі род Перад самым сваім адступленнем.. [фашысты] арыштавалі ўсіх падазроных. Кавалёў. // Які выклікае падазрэнне ва якую-н. хваробу. Падазроны кашаль.
    2. Які падазрае, схільны падазраваць; недаверлівы. Апошні час [Антанюк] замыкаўся, рабіўся падазроны і недаверлівы. Шамякін. // Які выражае падазронасць. [Жанчына] акінула салдата падазроным позіркам. Дамашэвіч. Часта .. гаспадыня паднімала падазроныя вочы то на мужа, то на маладую настаўніцу. Бядуля.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com