падацца

тлумачэнне слова:

  падацца1, -дамся, -дасіся, -дасца; -дадзімся, -дасцеся, -дадуцца; прошлы час падаўся, -лася, -лося; закончанае трыванне
    1. Зрабіць рух тулавам у які-н. бок; адхіліцца. На парозе ў сенцы стары спатыкнуўся, тулава яго падалося назад. Чорны. Паставіла [цётка] жалязняк лязом у зямлю, паціснула на яго нагою, падалася ўсім целам назад, нагнулася і вывернула цяжкі.. дзірван. Сачанка.
    2. Адсунуцца, пасунуцца пад уздзеяннем напору; паддацца ўздзеянню чаго-н. Люба паспрабавала адчыніць шафу. Дзверцы легла падаліся і адчыніліся. Мурашка. [Сомік] падняў кол і, залажыўшы між кавалкаў [бярвенняў], злёгку павярнуў. Кавалак паслу[хмя]на падаўся раптам, перакруціўшыся цераз горб, рынуўся ўніз па шліхце. Крапіва. // пераноснае значэнне Зрабіцца мякчэйшым, палагаднець. І, захліпаючыся ад слёз, выліваў сваю жальбу-роспач Пятрусь над Ганнай. Іначай быць не магло. Камень-сэрца — і тое падасца! Нікановіч.
    3. пераноснае значэнне Прыкметна пагоршаць, пастарэць. Яшчэ не зусім, старая жанчына, за апошні год .. [жонка Казанцава] так падалася, што цяпер пазнаць яе было цяжка. Васілевіч.
    4. размоўнае слова Накіравацца куды-н., у якім-н. напрамку. Падацца ў горад. Падацца ў вырай. ▪ Сабастыян падкруціў вусы і падаўся дадому. Чорны. Каб не рабіць круга, [Ліда] падалася напрасцяк цераз выган той вёскі, у якой жыла. Кулакоўскі. // Падысці, наблізіцца да каго-, чаго-н. Падацца да стала. Падацца да дзвярэй. ▪ [Алесь] пачырванеў ад злосці і, сціснуўшы кулакі, падаўся да навічка. Ваданосаў. // Стаць вышэйшым, падрасці. Недарослы і хударлявы ў студэнцкія гады, Сарочын не вельмі падаўся ў рост і на вайсковай службе. Алешка. І, здаецца, бялей сталі гнуткія бярозы і яшчэ вышэй падаліся стромкія хвойкі і елкі. Лынькоў.
    5. размоўнае слова Паступіць, уладкавацца куды-н., абраць спецыяльнасць. Падацца на працу ў калгас. Падацца ў настаўнікі. ▪ [Сашка] вырашыў падацца на вучобу ў будаўнічы інстытут. Гроднеў. Вера і Чупрык яшчэ даўно, калі вучыліся ў дзесяцігодцы, вырашылі падацца ў механізатары. Гурскі.
    6. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Стаць пададзеным. Падалася каманда: «Гатова!» Глебка.
    •••
    Падацца ў белы свет — тое, што і пайсці ў белы свет (глядзі пайсці).
  падацца2, -дамся, -дасіся, -дасца; -дадзімся, -дасцеся, -дадуцца; прошлы час падаўся, -лася, -лося; закончанае трыванне
    размоўнае слова Тое, што і здацца2. Зося спынілася і недаверліва глянула на чалавека. Голас падаўся ёй знаёмы, але ў твар яна яго не магла пазнаць адразу. Крапіва. Падалося Ларысе, што гэты Адам вельмі ж нечым знаёмы ёй. Лобан.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Хатняя гаспадыня, -і, жаночы род. Дармаедка. (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы)