падаць

тлумачэнне слова:

  па́даць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. Валіцца, ляцець зверху ўніз пад уздзеяннем сілы цяжару. За платамі ў садах падалі спелыя яблыкі. Чорны. // Ісці (пра снег, град, дождж). Снег пайшоў спарней. Ён падаў ужо буйнымі сняжынкамі, кружыўся, паволі апускаючыся на дол. Арабей. // Ствараць уражанне падаючага (аб зорках). Толькі ноч пастав, — І ўзрываюцца, падаюць зоры. Танк.
    2. Валіцца на зямлю, трацячы апору, раўнавагу. Дзед выпускае маю руку і старчма падае на брук... Васілевіч. Цімошка адчуў, што падае, і ўхапіўся за плот. Хомчанка. // Апускацца на што-н., кідацца. Падаць на пасцель. Падаць на калені. ▪ [Мішка] цяжка падае на сані і крычыць «гані!» Брыль. // Ляцець уніз (пра птушак). Белыя птушкі ўзлятаюць над морам і строма падаюць уніз. Самуйлёнак. Відно толькі, як то ўзлятаюць, то зноў падаюць у траву птушкі, як выгінаецца, хвалюецца на полі жыта... Сачанка. // Валіцца пад напорам, пад цяжарам чаго-н. Знадворку нехта моцна грукае ў дзверы. Праз хвіліну дзверы падаюць. Якімовіч. // Валіцца ад старасці, недагляду. Дрэвы растуць, імкнуцца да сонца, дасягаюць нябачаных памераў, старэюць, падаюць і трухлеюць. В. Вольскі.
    3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Ліцца, сцякаць зверху. Па крутых спадах імчыць ледніковы паток.., з грымотным гулам падае з абрываў у прадонні. Самуйлёнак. У ціхую ноч даходзіў сюды млынавы грукат і чутно было, як падае вада на колы. Чорны.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Апускацца, звешвацца адным канцом. Пасма светлых валасоў падала на лоб, і.. [Заранік] часта адкідваў яе рукой назад. Хадкевіч. // Апускацца, звісаць (аб адзенні). Складкі спадніцы падаюць прыгожа.
    5. Класціся на каго-, што-н., пакрываць сабою каго-, што-н. (пра святло, цень). Падае цень ад дрэва. ▪ Праз невялікае акно, што выходзіла ў сад, падала святло на падлогу. Пальчэўскі. Сонца стаяла ў зеніце, і яго прамяні падалі проста на .. непакрытыя галовы. Шамякін. // пераноснае значэнне Распаўсюджвацца, пашырацца на каго-, што-н. Лясы тулілі неспакойных людзей, на якіх падала панская няласка і паліцэйская помста. Колас. Не раз цень падазронасці падаў на Ігнатаву хату-прысценак. Кавалёў. // Апускацца на каго-, што-н. (пра ўдары). Удары падалі Дзям'яну проста на спіну, а ён ішоў... Пестрак.
    6. Прыходзіцца на якое-н. месца (аб націску ў слове). У адных дзеяслоўных назоўніках націск падае на другі склад ад канца слова, а ў другіх — на трэці. Юргелевіч. Суфікс -ок(-ёк) ужываецца толькі тады, калі на яго падае націск. Граматыка.
    7. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Памяншацца ў сіле, аб'ёме, велічыні і пад.; рабіцца слабейшым, радзейшым. Тэмпература падае. Пульс падае. ▪ — Вада [у Прыпяці] падае. Падае на два сантыметры ў дзень. Ракітны. Танакаў пераводзіць машыну на зніжэнне. Хутка падае вышыня. «Маладосць». // Паказваць на паніжэнне ціску, тэмпературы і пад. Ртуць у тэрмометры падала ніжэй і ніжэй. Мікуліч.
    8. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Паніжацца, змяншацца. Урадлівасць глебы падае. Цэны падаюць. ▪ Зіма ў той год выдалася халодная, цяжкая. Не хапала кармоў. Падалі надоі. Дадзіёмаў. // Паніжацца ў вартасці (пра цэнныя паперы, валюту і пад.). Трывогу, трывогу б'е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка.
    9. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Рабіцца слабейшым, горшым. Дысцыпліна падае. // пераноснае значэнне Рабіцца кепскім, псавацца (аб настроі). Настрой падае.
    10. Гінуць, паміраць (аб людзях). Хоць і падаў хто — адразу сцягі-крылы За плячыма падымаліся ў жывых. Куляшоў.
    11. на каго-што. размоўнае слова Прыпадаць, прыходзіцца. Выключная большасць разводаў падае на шлюбы маладых людзей. «Маладосць».
    12. пераноснае значэнне размоўнае слова Бегаць, насіцца. Сабака цэлы дзень падаў па лесе.
    13. пераноснае значэнне размоўнае слова Вельмі старацца. Чаго ж так надта выдыгацца? За што так падаць, так старацца? Колас.
    14. пераноснае значэнне размоўнае слова Вельмі хацець чаго-н., ганяцца за чым-н. Падаць за ўборамі. ▪ Усе навакольныя аж падалі за гэтай зямлёй. Чорны.
    15. пераноснае значэнне; за кім. размоўнае слова Вельмі любіць каго-н. Маці падае за сынам. // Заляцацца да каго-н., кахаць каго-н. — Напэўна гэта і ёсць тая краля, за якою так падаюць усе хатовіцкія кавалеры, — падумаў Лабановіч. Колас.
    •••
    Падаць духам — траціць упэўненасць, бадзёрасць; адчайвацца.
    Падаць з ног — тое, што і валіцца з ног (глядзі валіцца).
    Падаць з рук — тое, што і валіцца з рук (глядзі валіцца).
  пада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; прошлы час пада́ў, -ла́, -ло́; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Даць, падносячы, аказваючы паслугу. Падаць кнігу. Падаць рэчы. ▪ Сямён падаў .. [Булаю] некалькі разцоў. Шыцік. // Аддаць, паднёсшы. Мікалай узяў ад мужчын грошы і падаў касіру. Пальчэўскі.
    2. і з інфінітыў Прынесці, паставіць на стол (пра ежу, пітво). Падаць абед. Падаць каву. ▪ Люба падала на стол снедаць. Чорны. // Паднесці як пачастунак. Трэці [салдат] — самы малады — Кажа: — Старшын[а], Сніў я: чарку падала Мне дачка твая... Танк.
    3. каму. Даць як міласціну. Падаць жабраку. ▪ Маці зрабіла ўсё, што магла: яна падала.. [палонным] акрайчык хлеба. Брыль.
    4. Даставіць на патрэбнае месца для пасадкі або пагрузкі. Падаць вагоны. ▪ Шафёр развярнуўся і заднім ходам падаў машыну да самых дзвярэй. Пальчэўскі.
    5. і без дапаўнення Звярнуцца куды-н. з просьбай; прадставіць у пісьмовай форме. Падаць у суд. Падаць дакументы. ▪ Салаўёў падаў заяву ў завочны тэхнікум. Шахавец.
    6. размоўнае слова Штурхнуць, пасунуць што-н. Падаць шафу ўлева. ▪ [Яўхім] ляніва падаў плячом дзверы ў сенцы. Мележ.
    7. загадны лад падай, падайце або ў інфінітыў падаць. Даць, аддаць, прывесці, прынесці і г. д. Падаць сюды гэтыя рэчы! ▪ — Дзе.. [ураднік]! — крыкнуў Янка, азіраючы вуліцу: — падайце мне яго сюды! Колас.
    8. З многімі назоўнікамі ўтварае спалучэнні са значэннем таго ці іншага дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. Падпусціўшы.. [палякаў] на блізкую адлегласць, дзед Талаш падаў каманду. Колас. Разведчыкі пад голас птушкі падалі сігнал, але ніхто ім не адказаў. Няхай.
    9. і без дапаўнення У спартыўных гульнях з мячом, шайбай і пад. — увесці ў гульню.
    10. і без дапаўнення Сказаць, паддаваць што-н. Падаць рэпліку. Падаць слова. Падаць думку. ▪ — Паспееш, — падаў Лазар і адвярнуўся да кампаніі. Гартны.
    11. Паказаць, вывесці (у мастацтве, літаратуры). Просты вясковы пейзаж .. [Міхась Сяўрук] умее падаць неяк велічна, нечакана, у будзённым, звычайным выяўляе паэзію жыцця, яго хараство. Шматаў. // Расказаць, сказаць аб чым-н. Падаць факты. ▪ Яркі малюнак гаспадарання польскай ваеншчыны падаў Мартын Рыль і яго дружына. Колас.
    •••
    Не падаць (не паказаць) віду (выгляду) — нічым не выявіць, не паказаць сваіх думак, пачуццяў, намераў і пад.
    Падаць (даць) вестку — паведаміць пра сябе.
    Падаць голас — а) абазвацца, выгукнуць што-н., паказваючы на сваю прысутнасць; б) выказацца пра каго-, што-н.; в) прагаласаваць на выбарах за каго-н.
    Падаць прыклад — паслужыць, стаць прыкладам для іншых.
    Падаць (працягнуць) руку дапамогі каму — памагчы каму-н.
    Рукой падаць — вельмі блізка, побач.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Бачыць жаніха ў вясельнай сукенцы нявесты да вяселля — дрэнная прыкмета.