падвучыць

тлумачэнне слова:

  падвучыць, -вучу, -вучыш, -вучыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Навучыць нямнога чаму-н. Падвучыць слясарнай справе. // Дапамагчы лепш засвоіць што-н., дадаткова навучыць чаму-н. [Дзяўчынка], мусіць, не паспявала ў школе: кожнае лета да яе прыходзіла настаўніца — падвучыць. Адамчык. Настаўнік збіраўся ў недалёкім часе паехаць у Мікуцічы да сваіх сяброў і стараўся як мага болей падвучыць Ліду. Колас. // Вывучыць лепш. Падвучыць ўрокі. ▪ За час працы ў мылавара дзяўчына яшчэ падвучыла мову. Гурскі.
    2. з інфінітыў Падбіць, падгаварыць на што-н. (часцей нядобрае). Падвучыць залезці ў чужы сад. ▪ — Гэты вось, Малец, — .. [Чэсь] тыцнуў рукой у грудзі Даніку, — падвучыў .. [хлопцаў] сабраць грошы... Брыль.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Наш завод чамусьці закрылі. — А які ў вас прадукт? — Палка-капалка.