паддацца

тлумачэнне слова:

  паддацца, -дамся, -дасіся, -дасца; -дадзімся, -дасцеся, -дадуцца; закончанае трыванне
    1. каму-чаму і без дапаўнення Уступіць знешняму ўздзеянню, націску, напору і пад. Дрэва паддалося вострай піле. ▪ Грыша пастукаў у дзверы галоўнага ўрача — ніхто не адгукнуўся, штурхнуў далонню — не паддаліся. Місько. // чаму. Змяніцца пад знешнім уздзеяннем. Расліны паддаліся скрыжаванню. Метал паддаўся апрацоўцы. // пераноснае значэнне; на што, чаму. Паверыць, згадзіцца з чым-н. Паддалася нарэшце [Назарыха] ўгаворам. Прадала хату. Б. Стральцоў. Няхай сабе Міха брэша што хоча, а Юрка не паддасца на правакацыю і не палезе першы ў бойку. Паслядовіч. // чаму. Мець уласцівасці, якія неабходны для ажыццяўлення якога-н. дзеяння. Паддацца расшыфроўцы. Паддацца вымярэнню.
    2. каму і без дапаўнення Уступіць у барацьбе, спаборніцтве і пад. Не паддацца ворагу. ▪ Ведае Сомік, што сам вінават, а паддацца бабе не хоча. Як гэта, каб яе верх быў? Крапіва. Сам.. [брыгадзір] працаваў, як вол, і мы стараліся не паддацца. Савіцкі. // каму-чаму. Падпасці пад уладу, уплыў людзей, знешніх абставін і пад. Паддацца дрэннаму ўплыву. ▪ Чаму я так хутка паддаўся гэтаму Кузю, раблю, што ён загадае, хаджу за ім? Жычка. // пераноснае значэнне; чаму. Падпасці пад уладу, уплыў якіх-н. пачуццяў, уражанняў, фізічнага ўздзеяння і пад. Паддацца страху. Паддацца паніцы. ▪ [Рыгор] раптам паддаўся ваяўнічаму настрою. Гартны. А вапельная гара! А Сіняўскі гай... Хіба толькі той не паддасца чарам іх хараства, які ў харастве нічога не кеміць. Колас.
    3. каму. размоўнае слова У гульні — спецыяльна даць праціўніку выйграць. Паддацца партнёру.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Хлопчык у заапарку пралез у клетку з ільвом і працягнуў яму пячэнькі. Хлопчык хацеў пакарміць ільва — хлопчык пакарміў ільва.