паддаць

тлумачэнне слова:

  паддаць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасца, -дадуць; закончанае трыванне
    1. каго-што. Дапамагчы падняць што-н. (часцей за ўсё на спіну, плечы). Варанецкі выцягнуў ношку асакі з балота, паддаў яе жанчыне на плечы. Дуброўскі. Крыху супакоіўшыся, Зося папрасіла, каб я паддаў ёй па плечы мяшок. Бажко.
    2. што. Ударам, штуршком знізу падкінуць. Паддаць мяч. ▪ Паддаўшы плячом аўтамат, камбат нялёгка ўздыхнуў і пайшоў па гразі даганяць калону. Быкаў. Сашка прайшоў да шалаша, каля ўваходу паддаў нагой кімсьці кінуты агрызак яблыка. Ракітны. // чым. Зрабіць рэзкі рух якой-н. часткай цела (пра жывёл). Конь паддаў задам.
    3. каму. размоўнае слова Стукнуць каго-н. (звычайна ўдарам знізу ўверх). А я, нібы не чуючы.. [хлопцаў], зацмокаў, паддаў Буланчыку пяткамі пад бакі. Ляўданскі. [Трэзор] За вуха ўхапіў Свінню, Казёл паддаў ёй ззаду І выперлі нягодніцу на двор. Корбан.
    4. чаго. Павялічыць сілу, напружанасць, хуткасць чаго-н. Паддаць пары. Паддаць газу. Паддаць агню. ▪ Гудок на фабрыцы прымусіў .. [Зыдора] паддаць ходу. Чорны. // пераноснае значэнне Зрабіць мацнейшым якое-н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад. Паддаць сілы. Паддаць злосці. Паддаць рашучасці. ▪ Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў. Колас.
    5. што. размоўнае слова У некаторых гульнях — спецыяльна аддаць праціўніку (шашку, карту і пад.). Паддаць шашку. Паддаць карту.
    •••
    Паддаць жару — а) узбудзіць энергію, зрабіць больш жвавым; б) падбухторыць, садзейнічаць узмацненню якіх-н. дзеянняў, пачуццяў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com