падзецца

тлумачэнне слова:

  падзецца, -дзенуся, -дзенешся, -дзенецца; загадны лад падзенься; закончанае трыванне (ужываецца з прыслоўе «дзе», «недзе», «куды», «некуды», а таксама з прыслоўе «нідзе», «нікуды» і адмоўем).
    размоўнае слова
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Знікнуць, прапасці. Куды падзеліся дзеці? ▪ — А Лысухі ўсё яшчэ няма, — загаварыў нарэшце дзядзька Ігналь. — І дзе яна магла падзецца — проста дзіва. Сіняўскі. І куды падзелася .. [Адамава] шчырасць! Дамашэвіч.
    2. (звычайна з адмоўем). Знайсці для сябе месца, прытулак. Насоўвалася ноч, а Базыль з Марусяй усё стаялі і стаялі на вуліцы, не ведаючы, дзе ім, падзецца. Сачанка. Пахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. // Схавацца, уцячы. Куды ж, куды падзецца Ад чорнае бяды? Панчанка. Думкі... Куды ад іх падзецца, калі яны не даюць спакою ні днём, ні ўначы. «Звязда».
    •••
    Куды (дзе) падзенешся — аб немагчымасці зрабіць што-н. інакш.
    Не ведаць, куды (дзе) падзецца — тое, што і не ведаць, куды (дзе) дзецца (глядзі ведаць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com