падзяліць

тлумачэнне слова:

  падзяліць, -дзялю, -дзеліш, -дзеліць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Размеркаваць, раздзяліць (на часткі, групы і інш.). Падзяліць рэспубліку на вобласці. Падзяліць хату на дзве палавіны. ▪ [Дзед:] — Хіба можна бясконца зямлю дзяліць?.. Падзялілі ўздоўж, падзеляць упоперак, а тады што?.. Галавач. Чайную фабрыку пакінулі для агульнага карыстання, а плантацыю падзялілі. Маўр. Праз некаторы час вучняў падзялілі на арцелі. Шыловіч. // Размеркаваць паміж кім-н., дзелячы на роўныя долі. — Я падзяліў сыры і сала між таварышамі... Бядуля. [Камісараў:] Падзяліце хлеб на ўсіх. Маўзон.
    2. Зрабіць падзея маёмасці, гаспадаркі. [Міця:] — Надзелы драбнелі, а людзі множыліся. Як было бацьку падзяліць тры дзесяціны на трох сыноў? Навуменка.
    3. Аддаць частку свайго каму-н. Хадзем, дачка, са мной, — З табой усё, што маю, падзялю я. Астрэйка. І напалам кавалак хлеба З табой па-брацку падзяліў. Прыходзька. // пераноснае значэнне Аддаць, уступіць каму-н. што-н. Падзяліць першае і другое месца. Дзеці не падзялілі мячыка.
    4. пераноснае значэнне Перажыць што-н. разам. Мы ўсе — Радзімы мужныя салдаты, Мы з ёй падзелім цяжкі лёс. Бачыла. Так і не падзяліла маці Марынінай радасці. Шахавец. // Далучыцца да чужых поглядаў, выказаць згоду. Падзяліць думкі аўтара.
    5. Зрабіць дзеянне дзялення (у 2 знач.). Падзяліць трыццаць на шэсць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Дзяўчыны мараць пра мілых і клапатлівых хлопцаў, але ў такіх хлопцаў ужо ёсць хлопцы.