падкова

тлумачэнне слова:

  падкова, -ы, жаночы род
    1. Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. Верхавыя падковы. ▪ Брук грыміць стукатам колаў і конскіх падкоў. Скрыган. // пераноснае значэнне Тое, што нагадвае форму такой пласціны. За домам — прастор сенажацяў аж да спавітай смугой падковы лесу. Навуменка. Невялічкая рэчка падковай агінала гуту. Гурскі.
    2. Металічная пласцінка дугападобнай формы, якая прыбіваецца пад абцас абутку. Гаворачы,.. [Андрэй Клыга] паволі хадзіў па краі сцэны, грузна згінаючы ногі ў каленях і бразгаючы па сухіх дошках адстаўшымі падковамі ботаў. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com