падладзіцца

тлумачэнне слова:

  падладзіцца, -ладжуся, -ладзішся, -ладзіцца; загадны лад падладзься; закончанае трыванне
    1. Трапіць у тон (пры ігры на музычным інструменце або спяванні). Падладзіцца пад акампанемент гітары. // Выдаць гукі, падобныя да спеву птушак, галасоў звяроў і пад. Дзед добра перадае страшны голас мядвведзя або ваўка, а вось падладзіцца пад лісу ці пеўніка яму не ўдаецца. Рылько.
    2. Прыстасавацца, прыладзіцца да руху, дзеяння каго-, чаго-н. Бяссонная ноч абрабавала сілы. Не хапала спрыту падладзіцца пад дружныя ўзмахі касцоў. Асіпенка. Крок.. [Лены] быў такі павольны, што я не мог ніяк падладзіцца пад яго з маім цяжкім салдацкім крокам. Кірэенка. // пераноснае значэнне Жадаючы дагадзіць, прыстасавацца да чыіх-н. патрабаванняў, поглядаў і пад.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— А ты ведаеш, што Іван амбідэкстар? — Хто? — Іван.