паднесці

тлумачэнне слова:

  паднесці, -нясу, -нясеш, -нясе; -нясём, -несяце; прошлы час паднёс, -несла і -нясла, -несла і -нясло; загадны лад паднясі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Узяўшы ў руку (у рукі), наблізіць да каго-, чаго-н. Шабанаў адчапіў ад пояса бінокль, паднёс яго да вачэй. Шыцік. Дрыготкімі пальцамі запаліла [Анісся] запалку, паднесла яе да груды кулявой саломы. Лынькоў. // Прынесці, даставіць куды-н. Паднесці мяшкі з бульбай да воза. ▪ [Маці] ляжала на палку і ўвачавідкі сінела. Прасіла паднесці Нюрку, цалавала яе ў шчочкі і плакала. Жычка. // безасабовая форма Прыблізіць да чаго-н. сілай руху і пад. Цячэннем паднесла лодку да берага.
    2. Дапамагчы несці; несці некаторы час. Лёнька папрасіў: — Чыжык, міленькі! Дай мне паднесці твой мяшок. У цябе рука баліць. Няхай.
    3. Пачаставаць (звычайна віном). Паднесці чарку на вяселлі. ▪ Аўтару паднеслі вялікі збан пітнога мёду. Мальдзіс.
    4. Даць што-н. у падарунак, падарыць. Маня паднесла свякрусе мультану на плацце, а свёкру корту на рубашку. Васілевіч. Пасля першай пастаноўкі прысутныя ў зале наладзілі.. [Янку Купалу] бурную авацыю, паднеслі залаты гадзіннік, дзякавалі яму ад усёй беларускай грамадскасці і засыпалі яго кветкамі. «Полымя».
    •••
    Паднесці дулю — тое, што і даць дулю (глядзі даць).
    Паднесці пілюлю — зрабіць што-н. непрыемнае.
    Чорт паднёс глядзі чорт.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Вы праводзіце люстрацыю і даяце ўладу маладым — яны ж нічога не ўмеюць! — Лепш 5 гадоў памылак, чым 50 гадоў сабатажу (Вацлаў Гавэл).