падтрымаць

тлумачэнне слова:

  падтрымаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прытрымаць, не даць упасці, паваліцца каму-, чаму-н. Маці стала каля шэрага бетоннага слупа, трымаючыся аберуч за яго. Здавалася, яна вось-вось паваліцца. Нор падбег і падтрымаў яе. Шамякін. [Сын:] — Кузьма, вунь яма — падтрымай воз! Якімовіч.
    2. Аказаць матэрыяльную, маральную і інш. дапамогу; спрыяць у чым-н. Я не забыў і наўрад ці калі забуду, як.. [Давідзюк] мяне падтрымаў, выплаціўшы ганарар, калі я быў проста ў адчаі. Сабаленка. [Н. Галавач] умеў заслужана пахваліць, падтрымаць сапраўды таленавітага маладога пісьменніка. Хведаровіч. Зіна тут ужо не ведала, што і сказаць, за што брацца, якімі парадамі падтрымаць хворых. Кулакоўскі.
    3. Выказаць сваю згоду з кім-, чым-н., адобрыць каго-, што-н. Прапанаваў кандыдатуру Дзіміна сам дырэктар, і таму яе лёгка падтрымалі, хоць Дзімін і адмаўляўся. Карпаў. Аўгіня хацела аддаць.. [Алесю] у школу, але Васіль не падтрымаў. Колас. — Дык мо тут дадзім адгул матору? — прасадзіў праз шыбу кабіны галаву вадзіцель. — Дамо! Дамо! — дружна падтрымалі пасажыры. Сабаленка.
    4. Не даць спыніцца ці парушыцца чаму-н. [Андрэй] з цікавасцю слухаў разважанні хлопцаў, гатовы сам падтрымаць іх гутарку. Шахавец. // Падмацоўваючы чым-н., захаваць, не даць прапасці, знікнуць. Падтрымаў свой аўтарытэт. ▪ — Я, сыночку, уміраю, Я ў табе надзеі маю: Падтрымай наш род, сынок! Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Каб у жаночай сумачцы нешта знайсці, там неабходна прыладзіць Google.