паехаць

тлумачэнне слова:

  паехаць, -еду, -едзеш, -едзе; -едзем, -едзеце, -едуць; загадны лад паедзь; закончанае трыванне
    1. Пачаць рухацца, перамяшчацца пры дапамозе якога-н. транспарту. Крушынскі адразу запрог каня і паехаў. Бядуля. — Паехалі, — сказаў Міхась, спрытна ўскочыўшы на сядзенне трактара. Шахавец. // Накіравацца, адправіцца куды-н., да каго-н. Паехаць у госці. ▪ Андрэй завярнуў каня і паехаў па снапы. Чарнышэвіч. // З'ехаць куды-н. — От што, — сказаў хлопец, калі бацька сеў палуднаваць, — я табе скажу, што я зусім заўтра паеду адгэтуль. Чорны.
    2. Зрушыць з месца, пакаціцца (аб транспарце). Паехала машына. ▪ З вуліцы пачулася, як паехаў рамізнік. Мурашка.
    3. размоўнае слова Саслізнуць, пачаць апускацца, падаць. Нага.. [Тварыцкага] пакаўзнулася на вільготнай зямлі і паехала ўніз з узмежку. Чорны. Падсечаная,.. [алешына] нездаволена крахнула, пастаяла нейкі, амаль няўлоўны, момант, а потым памалу паехала ўніз. Брыль.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Пачаць гаварыць доўга, многа або не тое, што трэба. [Клаўдзія Пятроўна:] — Мы ад цябе чакаем тосту, а ты нешта паехаў некуды не туды. Васілёнак.
    •••
    Паехаць ад (са) смеху (ад рогату, з рогату) — тое, што і пакаціцца ад (са) смеху (ад рогату, з рогату) (глядзі пакаціцца).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Адзін школьнік напісаў у сачыненні, што на канікулах хадзіў на Дзень волі — і цяпер ён не школьнік.