паздымаць

тлумачэнне слова:

  пазнімаць і паздымаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Зняць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазнімаць каструлі з агню. Пазнімаць дзверы з завесаў. ▪ [Мацвей:] — А як Цімоша кілбасы ў Несцера пазнімаў, ты помніш? Лобан. Людзі .. патушылі печы і нават паздымалі бялізну, што вісела на вяроўках, нацягнутых між дрэвамі. Сіняўскі. // Прыбраць усё, многае. Пазнімаць рыштаванні. // Здзець з сябе ўсё, многае. Хлопцы зразумелі ўчынак свайго настаўніка і таксама саскочылі з павозкі ды пазнімалі шапкі. Якімовіч. [Рыбаловы] паздымалі кашулі і пазавязвалі рукавы. Броўка. // Адазваць адкуль-н. усіх, многіх. Пазнімаць вучняў з заняткаў. Пазнімаць дывізіі з фронту.
    2. Адмяніць усё, многае. Пазнімаць судзімасці. // Адмовіцца ад усяго, многага. Паздымаць прапановы. Пазнімаць кандыдатуры.
    3. Садраць, зняць з якой-н. паверхні ўсё, многае. Пазнімаць кару з дрэў. ▪ На твары, там, дзе паздымалі бінты, расла рыжая шчаціна. Скрыган.
    4. Пазбавіць усіх, многіх магчымасці дзейнічаць. Пазнімаць баксёраў са спаборніцтваў.
    5. Вызваліць, звольніць усіх, многіх. Пазнімаць брыгадзіраў з работы.
    6. Скапіраваць усё, многае. Пазнімаць копіі з дакументаў.
    7. Узяць у наймы ўсё, многае.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com