пайсці

тлумачэнне слова:

  пайсці, пайду, пойдзеш, пойдзе; прошлы час пайшоў, -шла, -шло; загадны лад пайдзі; закончанае трыванне
    1. закончанае трыванне да ісці (у 2, 3, 7,16, 24 і 25 знач.).
    2. Пачаць ісці (у 1, 4, 5, 8, 15, 26 і 27 знач.). [Астап] пайшоў уперадзе групы людзей. Лынькоў. Праз некаторы час Волька прыслала бацьку грошы, але іх ніхто з пошты не забіраў і яны пайшлі назад. Чорны. Па вадзе адзін за другім пайшлі роўныя кругі. Даніленка. На змярканні пайшоў дождж, дробны, але густы. Шамякін. [Сяргей:] — Цяпер тэхніка далёка пайшла наперад. Гурскі. — Ух, які пах пайшоў! — здымаючы лыжкай пену з варыва, усклікнуў Толік. Хадкевіч. Густы лес пачаў радзець, на змену вялікім дрэвам пайшоў малады дубняк. Васілеўская.
    3. Пачаць расці, вырастаць. Вёска хадзіла цяпер па ягады, а на грыбы яна накінецца пазней, калі баравікі пойдуць. М. Стральцоў. // Пачаць нараджацца, з'яўляцца адзін за другім (пра дзяцей). // Вырасці падобным на каго-н. Браты пайшлі па дзеду — рослыя, медзведзяватыя, а .. [Бондар] па бацьку, які здаля заўсёды нагадваў хлапчука-падлетка. Навуменка.
    4. з інфінітыў незакончанае трыванне размоўнае слова Пачаць рабіць што-н. Каб .. [Наўмыснік] пра ўсё гэта дазнаўся, у галаве яго, напэўна, пайшлі б спець рашучыя планы. Чорны.
    •••
    Далёка пайсці — дабіцца вялікіх поспехаў у рабоце, на службе.
    І пайшла пісаць губерня глядзі губерня.
    Калі на тое пайшло — калі так атрымалася.
    Мурашкі пайшлі па спіне (скуры, целе) глядзі мурашка.
    Пайсці (з) дымам (агнём, ветрам) — марна прапасці.
    Пайсці па дрэннай дарозе — стаць на няправільны шлях жыцця.
    Пайсці па руках — а) быць у карыстанні то ў аднаго, то ў другога (звычайна пра пазычаныя рэчы); б) пачаць інтымна збліжацца то з адным, то з другім мужчынам (пра жанчыну).
    Пайсці прахам — пагінуць, знішчыцца.
    Пайсці (падацца) у белы свет — пакінуць дом у пошуках іншага спосабу жыцця.
    Пайсці ў прымы — тое, што і прыстаць у прымы (глядзі прыстаць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com