пакапаць

тлумачэнне слова:

  пака́паць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Капаць некаторы час (пра дождж). Пакапаў дождж і сціх.
    2. што і чаго. размоўнае слова Наліць некалькі капель якой-н. вадкасці; накапаць трохі. — А божа ж мой! — спалохалася маці. — Вуха баліць, а ты маўчыш... — Ці ж крычаць? — На камфару, пакапай у вуха — памагае. Бядуля.
  пакапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; закончанае трыванне, што.
    1. і без дапаўнення Капаць некаторы час. Пакапаць бульбу да вечара. ▪ У лесе пакружыў крыху [Якуш], выбраў мясціну, згроб зверху лісце і пачаў капаць яму. Пакапае, пакапае, дый азірнецца, прыслухаецца. Скрыган.
    2. Пераканаць канавамі, барознамі і пад. усё, многае. Пакапаць дарогу.
    3. Выкапаць, накапаць вялікую колькасць якіх-н. паглыбленняў. [Хутарок] меў досыць убогі і пустэльны выгляд, бо нават не было ніводнага дрэўца каля хаткі, хоць ямкі для іх і пакапаў дзядзька Марцін. Колас. Вылі ў лесе і акопы, але іх пакапалі пазней, у жніўні: кавалерыйская часць займала тут абарону. Навуменка.
    4. Капаючы, выбраць (пра бульбу, буракі і пад.). Бульбу ў калгасе пакапалі, лён і каноплі падабралі і во-во пачнуць вазіць на завод. Лупсякоў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Звычка — страшэнная сіла. Бабуля, калі гартае фатаграфіі на айфоне ўнука, слініць палец.