паклон

тлумачэнне слова:

  паклон, -у, мужчынскі род
    1. Знак прывітання, павагі, удзячнасці і пад., які выяўляецца ў нахіленні галавы або верхняй часткі тулава. [Вераб'ёў] паклонам павітаўся з сялянамі. Дуброўскі. Пан Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх. Колас. Высокі [настаўнік] паваеннаму стукнуў абцасамі і сагнуў у паклоне спіну. С. Александровіч.
    2. Шчырае, сардэчнае пажаданне шчасця, дабра ў пісьмовай або вуснай форме. Як родны бацька, любіў Сямён Ніну. Калі пасылаў з арміі паклоны сваім дзецям і пляменнікам, асабліва цікавіўся, як расце Ніна. Гроднеў.
    •••
    Адбіваць паклоны глядзі адбіваць.
    Адбіць паклон глядзі адбіць.
    Аддаць паклон глядзі аддаць.
    Біць паклоны глядзі біць.
    Зямны паклон — стаўшы на калені, пакланіцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— Як астудзіць гарачую гарбату? — Трэба ўключыць камп'ютар, залезці ў інтэрнет і бац — гарбата астыла!