пакрыўдзіць

тлумачэнне слова:

  пакрыўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; закончанае трыванне; каго.
    1. Прычыніць крыўду каму-н.; несправядліва паставіцца да каго-н. Валя адмоўчвалася, яна не адважвалася расказаць пра выпадкова пачутую размову, каб не пакрыўдзіць дзяўчыны. Шахавец. [Сакратару райкома] трэба было ў многіх пабываць у гасцях, каб нікога не пакрыўдзіць. Шамякін.
    2. Абдзяліць каго-н. чым-н., даць менш, чым патрэбна. [Лявон:] Пасаг мяне мала цікавіць, што бацька дасць дачцэ, з тым я і згодзен буду. Ён жа не захоча пакрыўдзіць сваёй дачкі — дзесяцін нейкіх дзесяць павінен даць. Козел. — З харчамі хлапчука, можа, пан і не пакрыўдзіць, а з аплатай сына абышлі... Пальчэўскі.
    •••
    Мухі не пакрыўдзіць — пра добрага, спакойнага чалавека.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com