палата

тлумачэнне слова:

  палата, -ы, ДМ -лаце; родны склон множны лік -лат і -латаў; жаночы род
    1. звычайна множны лік (палаты, -лат і -латаў). устарэлае слова, устарэлы выраз Вялікія пышныя пакоі ў палацы; харомы. Падзеі, паказаныя ў фільме, не выходзяць за межы царскіх палат і шынкоў. Новікаў.
    2. Вялікае, пышна аздобленае памяшканне, прызначанае для якой-н. спецыяльнай мэты ў Старажытнай Русі. Княжацкія палаты.
    3. Асобны пакой, дзе ляжаць хворыя ў лячэбных установах. Перад вачыма паўставала шпітальная палата, у якой зусім нядаўна ляжаў.. [Сяргей] сам... Сіўцоў.
    4. Назва вышэйшай заканадаўчай установы, якая ўваходзіць у склад Вярхоўнага Савета СССР. Палата Савета Саюза. Палата Савета Нацыянальнасцей.
    5. Назва прадстаўнічых устаноў у некаторых краінах. Народная палата Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Палата абшчын. Палата лордаў.
    6. Назва некаторых дзяржаўных устаноў у дарэвалюцыйнай Расіі. Казённая палата. ▪ Акружны суд прысудзіў адабраць пашу ад сялян. Сяляне пераносяць справу ў судовую палату. Колас.
    7. Назва некаторых дзяржаўных устаноў у СССР. Кніжная палата. Гандлёвая палата. Палата мер і вагі.
    •••
    Гранавітая палата — вялікі зал (частка Крамлёўскага палаца ў Маскве), які атрымаў сваю назву ад знешняй абліцоўкі буйным гранёным каменем.
      [Ад лац. palatium — дварэц, палац.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Нам тут задалі пытанне: чаму ЦІТР, але СУБТЫТР? І чаму ў родным склоне цітрУ, але субтытрА?