палец

тлумачэнне слова:

  палец, -льца, мужчынскі род
    1. Адна з пяці канцавых рухомых частак кісці рукі або ступні ў чалавека. На чорным фоне адзежы белая рука з адтапыраным пальцам была вельмі выразна белая, як мармуровая. Чорны. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. // Частка пальчаткі, якая надзяваецца на палец рукі.
    2. Канечны член на лапах жывёл і птушак.
    3. спецыяльны тэрмін Валік або стрыжэнь у машынах, які служыць звычайна для захвату іншых частак механізма. Поршневы палец. ▪ [Казіміру] трэба было знайсці старшыню калгаса і яшчэ раз напамянуць, каб заўтра не забылі паслаць каго-небудзь у РТС па «пальцы» да трактарных гусеніц. Краўчанка.
    •••
    Безыменны палец — чацвёрты палец рукі (паміж сярэднім і мезенцам).
    Мезены палец — тое, што і мезенец (глядзі мезенец).
    Абвесці вакол (кругом) пальца глядзі абвесці.
    Ведаць як свае пяць пальцаў глядзі ведаць.
    Выссаць (высмактаць) з пальца глядзі выссаць.
    Глядзець праз пальцы глядзі глядзець.
    Ламаць пальцы глядзі ламаць.
    Паківаць пальцам глядзі паківаць.
    Палец (пальцам) аб палец не ўдарыць глядзі ударыць.
    Пальцам не крануць глядзі крануць.
    Пальцам не паварушыць глядзі паварушыць.
    Пальцам (пальцамі) паказваць (тыкаць, тыцкаць) глядзі паказваць.
    Пальца ў рот не кладзі глядзі класці.
    Папасці (трапіць) пальцам у неба глядзі папасці.
    Пералічыць па пальцах глядзі пералічыць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com