памер

тлумачэнне слова:

  памер, -у, мужчынскі род
    1. Велічыня чаго-н. у адным або некалькіх вымярэннях. У сасновым бары, каля самай сядзібы запаведніка, выдзелены для.. [гадавальніка] участак зямлі, памерам у адзін гектар. В. Вольскі. Без канца і меры.. [дрэўцы] рассявала тут усюды старая таполя, памераў незвычайных. Чорны.
    2. Ступень развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з'явы, здарэння і г. д. Аляксей падумаў, якія вялізныя памеры наступлення і — колькі тут войск, людзей, што .. нецярпліва, парыўна яшчэ чакаюць сваёй пары!.. Мележ. Бадай што няма большай небяспекі, чым тая, памераў якой яшчэ не ведаеш. Карпюк.
    3. Мерка, нумар якога-н. прадмета. З раніцы да позняга вечара топчуць.. [двор] падэшвы чаравікаў самых розных фасонаў і памераў — ад 18-га да 38-га нумару. Жычка.
    4. спецыяльны тэрмін Камбінацыя тых ці іншых элементаў (націскных і ненаціскных або доўгіх ці кароткіх складоў), якая паўтараецца ў вершы і з'яўляецца асновай вершаванага рытму. Перабрана мноства класічных памераў ад ямба да анапеста. У. Калеснік. Кожная з дарэвалюцыйных паэм Купалы пісалася адным намерам. Бярозкін. // Тая ці іншая колькасць і размяшчэнне рытмічных адзінак у музыкальным такце, якія ўтвараюць рытмічны лад музычнага твора.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Аднавокую дзяўчынку больш не цікавіць, хто жыве ў шпакоўні...