памяць

тлумачэнне слова:

  па́мяць1, -і, жаночы род
    1. Здольнасць запамінаць, захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні. Зрокавая памяць. ▪ — Памяць [Валя] мела такую, што мы толькі дзіву даваліся: усё.. раскажа, дзе і што бачыла. Якімовіч. Стары сядзеў моўчкі, злаваў на сваю слабую памяць, якая ўсё блытае. Самуйлёнак.
    2. Запас уражанняў, мінулы вопыт, якія захоўваюцца ў свядомасці і могуць быць адноўлены. Яркімі ўспышкамі паўстаюць у маёй памяці абразкі самага ранняга дзяцінства. Бядуля. Святлана перабірала ў памяці ўсе вясковыя работы, якія яна ведала. Шахавец.
    3. Успамін пра каго-, што-н. На трэці дзень пляменнік паехаў дахаты, пакінуўшы ў нас добрую памяць аб сваім наведванні. Пальчэўскі. // Пра тое, што напамінае аб кім-, чым-н. [Рынальда:] — Бачыце гэты рубец?.. Гэта памяць ад фашыстаў. Краўчанка. // Успамін аб памёршым. Жывымі справамі Паэта памяць З любоўю ўшаноўвае народ. Аўрамчык.
    4. Здольнасць мысліць, разважаць, усведамляць свае ўчынкі, пачуцці; прытомнасць. Бацька не то спаў, не то быў без памяці, але ляжаў неспакойна. Чарнышэвіч. Да памяці Максімка вярнуўся толькі на другі дзень, на руках у заплаканай маці. Сіняўскі.
    •••
    Маторная памяць — від памяці, які праяўляецца ў здольнасці выпрацоўваць сувязі паміж раздражненнем і рухам.
    Без памяці — а) забываючы аб усім, да страты прытомнасці; вельмі моцна. Сёмка Бугай паціху папоўз мяжою, выбраўся за гумнішчы і пабег без памяці, часта азіраючыся назад, на вёску. Лынькоў. Напіліся ксяндзы і заснулі без памяці. Якімовіч; б) у значэнне выказнік У захапленні ад каго-, чаго-н.
    Варушыць памяць глядзі варушыць.
    Вечная памяць каму — пажаданне, каб заўсёды помнілі нябожчыка.
    Выкінуць з памяці глядзі выкінуць.
    Выкрасліць з памяці глядзі выкрасліць.
    Вылецець (выскачыць) з памяці глядзі вылецець.
    Дайсці да памяці глядзі дайсці.
    Дацца ў памяць глядзі дацца.
    Кароткая (курыная, дзіравая) памяць — дрэнная, слабая памяць.
    Мець у памяці глядзі мець.
    Набегчы на памяць глядзі набегчы.
    На памяці чыёй; пры памяці чыёй; за чыю памяць — у перыяд жыцця каго-н., калі ён сам быў сведкам чаго-н. На памяці многіх жыхароў Бунтароўкі ў гэта чортава акно правалілася не адна жывёліна. Дуброўскі. [Дзед:] — За маю памяць мядзведзя тут бачылі гадоў мо' з дваццаць таму назад. Якімовіч.
    На памяць — для таго, каб помніць, не забываць каго-, што-н. (дарыць, даваць і пад.).
    На памяць (па памяці) — не гледзячы ў тэкст (гаварыць, чытаць і пад.).
    Не ў памяць — пра тое, што не помніцца. Зіма такая мне не ў памяць. Астрэйка.
    Па старой памяці — пад уплывам даўніх звычак, успамінаў аб мінулым. Праўду кажучы, гэта і не лес быў, а проста так зваўся па старой памяці. Колас.
    Прыйсці на памяць глядзі прыйсці.
    Сысці з памяці глядзі сысці.
  па́мяць2, -і, жаночы род
    Здольнасць электроннай машыны захоўваць і выдаваць запісаную інфармацыю, а таксама ўстройства электроннай машыны для запісу, захоўвання і выдачы інфармацыі. Машынная памяць.
  памя́ць, -мну́, -мне́ш, -мне́; -мнём, -мняце́; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Зрабіць мятым; змяць. Памяць касцюм. // Пашкодзіць ударамі, штуршкамі і пад., пагнуць. // Прыбіць, прытаптаць (пра расліны). Памята, пабіта краса і аздоба Твае збажыны. Колас.
    2. размоўнае слова Пакалечыць. Так пачаў і закончыў Мішка сваю лётн[ую] кар'еру.. — вока падбіў, лапы трохі пашкодзіў, сям-там памяў рабрыны. Лынькоў.
    3. і без дапаўнення Мяць (у 1, 2 знач.) некаторы час.
    4. Тое, што і пацерці (у 2 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Нішто так не адварочвае ад рэлігіі, як яе святары.