папаліць

тлумачэнне слова:

  папаліць1, -палю, -паліш, -паліць; прошлы час папаліў, -паліла; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Спаліць, знішчыць агнём, спёкай і пад. усё, многае. У Лядах на Нёмане стаяў партызанскі дазор, а ў зрубе.. — застава. У зрубе, а не ў хаце, таму што ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі. Брыль. [Янка:] — Ты, вось, паглядзі на луг, на груды: папаліла іх сонца з вясны. А прайшлі дажджы, яны пачалі ажываць. Колас.
    2. і без дапаўнення Паліць некаторы час.
  папаліць2, -лью, -льеш, -лье; -льём, -льяце і -лію, -ліеш, -ліе; -ліём, -ліяце; прошлы час папаліў, -ліла, -ліло; закончанае трыванне, што і чаго.
    размоўнае слова Ліць доўга, неаднаразова; выліць у вялікай колькасці. Напаліць вады на грады. ▪ [Карызна:] — Каб мне столькі радасці, колькі кожная слёз папаліла за свой век. Зарэцкі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Мужчынская праблема: не паспееш ажаніцца з маладой, як тут жа падрастаюць яшчэ маладзейшыя.