паплыць

тлумачэнне слова:

  паплысці і паплыць, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; прошлы час паплыў, -плыла, -плыло; закончанае трыванне
    1. Пачаць перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе ў пэўным напрамку. Ліда раней за ўсіх зайшла на глыбокае месца, акунулася і паплыла. Шамякін.
    2. пераноснае значэнне Пачаць павольна, плаўна перамяшчацца, рухацца. Воблака шызага дыму паплыло па алешніку. Лынькоў. Птушкі выгнулі шыі і, ляніва махаючы крыламі, паплылі да цёмнай паласы высокага лесу. Федасеенка. / Пра месяц, сонца. З марской глыбіні вынырнула і паплыло ўгору сонца. Рамановіч. / Пра гукі, пахі. Сумная мелодыя паплыла над соннай вёскай. С. Александровіч. Неўзабаве ў талерках заблішчала бурштынавымі плямамі звараная з баранінай капуста, з печы паплыў прыемны пах смажанага. Хадкевіч. // Пачаць распаўсюджвацца, перадавацца (пра чуткі). Чуткі пра бандытаў паплылі па ўсіх ваколічных вёсках. Чарнышэвіч. // Пачаць прабягаць перад вачыма таго, хто едзе на чым-н. Міма акна [вагона] паплылі закопчаныя будынкі таварнай станцыі, склады, пакгаузы. Навуменка. Зноў пад крылом самалёта паплылі руіны. Карпаў. // Аб чым-н., што здаецца рухомым чалавеку ў паўпрытомным стане. Мне зрабілася млосна, крывавая пляма паплыла перад вачамі. Шамякін. // Праходзіць, узнікаць у памяці (пра думкі, вобразы і пад.). І вось ужо аднекуль, з глыбіні, з самага дна памяці паплыло, паплыло мінулае, перажытае. Сачанка. Паплылі, чапляючыся адзін за адзін, успаміны. Скрыган. Самі сабой лёгка паплылі думкі, чыстыя і ясныя. Мележ. // Пайсці няспынным патокам (аб паперах, пісьмах і пад.).
    3. пераноснае значэнне Пачаць праходзіць, мінаць. Пацякла, паплылі за гадамі гады... Купала. І паплылі дні, быццам журавы Над свежымі пакосамі травы. Танк. Жыццё маладых Дубінскіх спачатку паплыло роўна, спакойна, ціха. Ядвігін Ш.
    4. Пайсці плаўнай паходкай. Гаспадары сустрэлі Таццяну ветліва. Цяжарная Вера хутка кінула шыццё і паплыла насустрач сяброўцы. Шамякін. // Лёгка і плаўна пачаць танцаваць. На выклік Лазавога Люба.. адарвалася з месца і чайкай паплыла па хаце. Васілевіч.
    5. Пачаць растоплівацца, расплывацца. Тры дні не па-сакавіцку, а па-майску пякло сонца — і адразу паплыў снег, разліліся ручаі, зрабілася стракатым поле. Шамякін.
    6. размоўнае слова Пацячы, паліцца. Па жолабе ў коўш спакойна паплыў агністы паток [чыгуну]. Карпаў. / Пра сыпучыя рэчывы. Жыта паплыло з каша ў латочак вадзяным плавам. Баранавых.
    7. пераноснае значэнне размоўнае слова Пачаць знікаць, пераходзячы з адных рук у другія. Зброя са склада паліцэйскага ўчастка паплыла праз сувязных у лес. Новікаў.
  паплыць,
    глядзі паплысці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Чорны кот, які перабягае вам дарогу, азначае, што жывёліна кудысьці спяшаецца. Не ўскладняйце...