параіцца

тлумачэнне слова:

  пара́іцца, -ра́юся, -ра́ішся, -ра́іцца; закончанае трыванне
    1. Папрасіць парады ў каго-н. Параіцца з доктарам. ▪ Да Кірылы Арлоўскага прыязджалі камандзіры суседніх партызанскіх атрадаў, каб параіцца, як лепш арганізаваць.. тую ці іншую баявую аперацыю. Паслядовіч. — Трэба ўсё ж з металургам параіцца, — сказаў Міхал. Карпаў. Старога Юстыня ў засценку паважалі, нават параіцца да яго прыходзілі. Чарнышэвіч.
    2. Абмяняцца думкамі, парадамі. Мы яшчэ параіліся між сабой, што нам рабіць з нашымі прапыленымі трафеямі, ці браць іх з сабою ці аддаць назад. Лынькоў. Параіліся мужчыны, пагаманілі і пастанавілі: аддаць гэтых дзяцей Тарасу пад апеку. Нікановіч. Хлопцы адпаўзлі метраў на дзвесце ад дарогі ў лес, каб параіцца і падсілкавацца. Краўчанка.
  параі́цца, -раі́цца; закончанае трыванне
    Утварыць новы рой (пра пчол). У Хілімона на пасецы цяпер асаблівай работы не было: пчолы параіліся. Сабаленка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com