парасці

тлумачэнне слова:

  парасці, -расту, -расцеш, -расце; -расцём, -расцяце, -растуць; прошлы час парос, -расла, -расло; закончанае трыванне
    1. Расці, павялічвацца ў росце некаторы час.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Павырастаць, вырасці. [Марыля:] — Прыняла б я цябе, Амелька, ды сыны не захочуць. Вялікія ўжо хлопцы параслі. Лобан. / Аб раслінах, пладах. Побач з хвоямі параслі кучаравыя бярозкі. Шамякін. У пояс верасы тут параслі, А сосны цесна паспляталі рукі. Свірка.
    3. чым. Пакрыцца расліннасцю, зарасці, пазарастаць. Партызанскія акопы Параслі травой, Ягаднікам, верасамі, Хвояй маладой. Танк. Для засады гэта была даволі зручная мясціна: тут крутыя [абочыны] густа параслі арэшнікам і ельнікам. М. Ткачоў. // Абрасці (валасамі). У Меера адна шчака была паголена да сінявы, а другая густа парасла чорным каракулем. Карпюк.
    •••
    Парасці быллём — тое, што і зарасці быллём (глядзі зарасці).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Кажуць, што калі доўга не з'яўляцца ў сетцы, людзі пачынаюць думаць, што ў цябе ёсць асабістае жыццё. Чуткі.