парвацца

тлумачэнне слова:

  парвацца, -рвецца; закончанае трыванне
    1. Разарвецца, раздзяліцца на часткі ад нацягвання. Ехала я і марыла: паставяць мяне каля машыны, што сама вяжа панчохі, буду хадзіць між станкоў, глядзець, каб нідзе нітачка не парвалася. Жычка.
    2. Разадрацца на часткі, падрацца. Дастаў з камсамольскага білета яе даўняе пісьмо, што некалі ўратавала мяне, яно парвалася на складках, словы пабляклі, а то і выцвілі. Марціновіч. / Пра хмары. Бралася на добрую пагоду: хмара, што ўчора абцягнула сяло, парвалася. Капыловіч.
    3. Стаць дзіравым, непрыгодным для носкі; знасіцца. Светлая дзяўчыніна сукенка прыняла дзікунскі выгляд. Блакітныя панчошкі парваліся. Маўр.
    4. пераноснае значэнне Спыніцца, скончыцца. Дакладна ніхто нічога не ведаў. Сувязь з падпольшчыкамі парвалася. Асіпенка. Аднак сувязь паміж паэтамі не парвалася: часта новаасуджаны нёс у турму некалькі вершаў Танка і знаёміў з імі таварышаў па камеры. У. Калеснік.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Пераназваць Сувораўскае вучылішча ў Астрожскае і зрабіць мовай выкладання беларускую!

крыніца: @CzechWlad