парушыць

тлумачэнне слова:

  пару́шыць, -шу, -шыш, -шыць; закончанае трыванне, што.
    1. Перашкодзіць далейшай плыні, ходу чаго-н.; перапыніць. Парушыць маўчанне. Парушыць спакой. ▪ Гэтая акалічнасць парушыла ранейшыя сяброўскія адносіны паміж хлопчыкамі. Кавалёў. [Васіль Маркавіч] быў задаволены пачаткам экскурсіі, хоць здарэнне з качкай трохі і парушыла яго планы. Скрыпка. // пераноснае значэнне Падарваць, пахіснуць. Максім бачыў, што шчырую веру Алеся ў гэтага чалавека нельга нічым парушыць. Машара.
    2. Не захаваць чаго-н., пераступіць што-н. Парушыць парадак. Парушыць дысцыпліну. ▪ Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі. Сабаленка. А калі б я парушыў прысягу, Гнеў сяброў хай мяне не міне, Хай ад рук партызанаў я лягу, Пакарайце за здраду мяне. Астрэйка. Людзі ведалі — Парфенчык заўсёды ў лесе — і раніцою, і ўвечары — і баяліся парушыць правілы лесакарыстання. Шчарбатаў.
    3. і каго. Скрануць, разварушыць. Вось вырваў [Мядзведзь] пень, асінак пару, Мурашнік пад ялінай раскапаў, Узлез на ліпу, пчол парушыў, Задзёр карову у лагу... Корбан. Ніхто іх не трывожыў — Кранаць буслоў няможна, Во гавораць людзі — Бусел злосны будзе, Як гняздо хто разварушыць Ці яйкі парушыць. Блатун. // Разбурыць, пахіснуць. — Ясна адно, што добра твая жонка зрабіла, што парушыла гэтае пекла, якое, мусіць, было ў вашай сям'і. Чорны.
  парушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць; незакончанае трыванне
    Тое, што і церушыць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com